Баль пасля бітвы – у Дудутках прайшоў фестываль «Наш Грунвальд»


Сярэднявечныя танцы, рыцарскі турнір ды кірмаш – 19 і 20 ліпеня Грунвальдскую бітву ўзгадалі ў Музеі старадаўніх народных промыслаў і тэхналогіяў.

Вялікая бітва каля мястэчка Грунвальд адбылася 15 ліпеня 1410 года. Яна стала вынікам барацьбы саюзнікаў ВКЛ і Каралеўства Польскага з Тэўтонскім ордэнам, пасля чаго апошні перастаў існаваць, а саюзнікі занялі дамінавальнае становішча ў рэгіёне.

{movie}Лета ў Аб’ектыве: Баль пасля бітвы – у Дудутках прайшоў фестываль «Наш Грунвальд» |right|17710{/movie}

Важную падзею ўзгадалі ў Музеі старадаўніх народных промыслаў і тэхналогіяў пад назваю «Дудуткі», які месціцца ў Менскай вобласці каля вёскі Пціч. Тут адбыўся VI Міжнародны рыцарскі фестываль, які называецца «Наш Грунвальд – 2014».

Як сучасныя беларусы адзначалі перамогу над крыжакамі – глядзіце ў відэаматэрыяле.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў