Кошты за кансультацыі лекараў адпусцілі ў вольнае плаванне


Калі раней кошты за паслугі лекараў вузкай спецыялізацыі рэгуляваліся Міністэрствам аховы здароўя, то цяпер медычная ўстанова можа выставіць любы кошт за кансультацыю ў спецыяліста.



Раней усе медычныя ўстановы, як дзяржаўныя, гэтак і прыватныя, мусілі штомесяц узгадняць кошты на свае паслугі з дзяржаваю.

{movie}Кошты за кансультацыі лекараў адпусцілі ў вольнае плаванне |right|17698{/movie}

Апошняя пастанова робіць медычную сферу больш рынкавай. Установы самі будуць вырашаць, колькі каштуе прыём у лекара. Выгаду будуць мець і некаторыя адмыслоўцы, якія атрымліваюць адсотак ад кошту за прыём. Напрыклад, вельмі вядомыя лекары, да якіх запіс на некалькі месяцаў наперад, змогуць скараціць чэргі за кошт вялікага цэнніка. У мінусе будуць толькі спажыўцы паслугаў.

Галоўная праблема хаваецца ў тым, што ў Беларусі амаль няма канкурэнцыі паміж прыватнымі медычнымі цэнтрамі – на гэты момант буйных цэнтраў толькі тры. Попыт на іх паслугі вялікі, а таму яны без наступстваў змогуць значна павысіць свае кошты. Вырашыць праблему магчыма праз пашырэнне рынку паслугаў, але на гэты момант адчыніць медычную кансультацыю амаль не магчыма.

На сённяшні дзень кошты платнага прыёму выглядаюць так: ЛОР – Br 220 тыс., уролаг – у сярэднім Br 240 тус., агляд гінеколага Br 211 тыс., практолага – ад Br 300 да Br 600 тыс. Праца зубнога лекара каштуе ад Br 200 тыс. да Br 1 млн. рублёў у залежнасці ад цяжкасці працы.



Кошты на прыём у лекараў сталі вольныя ўжо сёння, але ў асноўных медычных цэнтрах краіны запэўнілі, што ў найбліжэйшыя дні павышэння коштаў не плануецца.

Алег Ражкоў, belsat.eu

Стужка навінаў