Забег парсюкоў і прусачыныя выперадкі – на Мсціслаўскім фэсце


Мсціслаў на Магілёўшчыне працягнуў эстафету беларускіх рыцарскіх фэстаў. Імпрэза сабрала 400 рыцараў больш чым з 30 клубаў Беларусі, Украіны і Расеі. Паводле колькасці наведнікаў сёлетні фэст у Мсціслаўлі пабіў свае ўласныя рэкорды, яго наведалі каля 7 тыс. гасцей.

{movie}Забег парсюкоў і прусачыныя выперадкі – на Мсціслаўскім фэсце |right|17697{/movie}

Ахвотныя не толькі паглядзець на сярэднявечны двубой, але і самыя пастраляць з арбалета ці лука. Упершыню на Мсціслаўскім фэсце можна было наведаць падвалы кармеліцкага касцёлу, дзе арганізатары зладзілі прусачыныя выперадкі.

Наша здымачная група назірала за больш традыцыйнымі забавамі, якія праходзілі паралельна – забегам парсюкоў. Дарэчы, пераможцаў можна было купіць і забраць дамоў. Мсціслаўскі фэст прайшоў пры патранаце мясцовага адзелу ідэалогіі, што таксама знайшло сваё адлюстраванне на кірмашы.

Іншыя тэмы: Ракуцёўшчына Багдановіча, Уладзімір Арлоў праз 14 гадоў наведаў Бабруйск, парад МНС у Менску.

АН, Навіны культуры, belsat.eu

Стужка навінаў