Меркель тэлефануе, а Пуцін не здымае трубку


Цягам мінулага тыдня кіраўнік Расеі некалькі разоў праігнараваў спробы канцлера Нямеччыны датэлефанавацца ў Крэмль.

Пра гэта паведамляе брытанскае выданне «Daily Telegraph». «У пятніцу Еўропа вагалася адносна сваёй пазіцыі па санкцыям супраць Расеі», – піша журналіст выдання, спасылаючыся на ананімную крыніцу ў дыпламатычных колах ЗША. «У суботу настрой у Еўропе змяніўся радыкальна».

Менавіта ў гэты дзень баевікі пачалі абстрэльваць зону крушэння малайзійскага авіялайнеру. Украінская рада нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) лічыць, што Расея паставіла мэту знішчыць доказы свайго злачынства, заявіў сёння кіраўнік РНБА Аляксей Лысенка.

{movie}Выбухі на месцы катастрофы |right|17683{/movie}

Масква становіцца непрадказальнай. Пуцін злуецца, бо яму не ўдалося падзяліць Еўропу, – цытуе брытанскі журналіст еўрапейскіх дыпламатаў, якія падзяліліся цікавым фактам, пра тое як Уладзімір Пуцін ігнаруе тэлефонныя званкі ад канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель. Яна некалькі разоў спрабавала датэлефанавацца ў Крэмль, але ніхто не здымаў слухаўку.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў