Фестываль і музычны конкурс для тых, хто ўжо даўно не глядзіць «Славянскі базар».
Камсамольскае возера ў Менску ў суботу стала кропкаю прыцягнення для тых, хто скончыў глядзець Славянскі базар яшчэ ў 90-ыя. “Фрыкі самэр парці” 2014 адбылася. Ад невялікага арт-пікніку для сваіх імпрэза прайшла шлях да аднаго з галоўных летніх івэнтаў Менску.
Арганізатары кажуць, што гатовыя расці далей, пагатоў ідэя ФСП – гэта не толькі музыка ці майстар-класы ад стваральніка “Тут.бай”. Перадусім гэта супольнасць пазітыўных людзей.
“Фрыкі самэр парці” сабрала безліч водгукаў: ад “ФСП” ужо не тая” да “ўсё было клёва”. Але нават тыя, хто спрачаецца, падсумоўваюць: “ФСП” – гэта падзея лета.
{movie}«Freaky Summer Party» і «Заспявай BY» адбыліся! |right|17678{/movie}
«ЗАСПЯВАЙ.BY»
Фіналісты конкурсу “Заспявай.бай” далі канцэрт у Менску. На сцэне выступілі 18-гадовая спявачка і кампазітар Лізавета Леўчык, 24-гадовы індзі-рэпер Юрась Касцень (SP Kava) і 22-гадовы спявак і аўтар песень Віталь Варанко. Менавіта ён і стаў пераможцам. Музыку да сінглу Вяртайся Віталь напісаў сам, словы паэта Віталя Рыжкова.
Пераможца вучыцца на чацвёртым курсе Беларускай акадэміі музыкі. Паводле Віталя, ён вельмі хваляваўся, што перарабіў гучанне верша з нервова-любоўнага на пазітыўны кантэкст, звязаны з вандроўкамі. У выніку – патэнцыйны гіт.
Галоўны прыз – запіс песні разам з украінскім саўнпрадзюсарам Уладам Яруном, які мае за плячыма працы з “Акіянам Эльзы”, “Ляпісамі” ды Земфіраю. З трэкам на верш Віталя Рыжкова «Вяртайся» ўжо працуюць у Кіеве. А арганізатары кажуць пра планы налета.
Ідэя конкурсу “Заспявай.бай” нарадзілася 2 гады таму, але сёлета ён прайшоў упершыню. Пераможцаў журы абрала з 34 удзельнікаў.
Іншыя тэмы агляду культуры: выстава мапаў часоў ВКЛ, Нацыянальны гістарычны музей упершыню прэзентуе ў музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля комплекс графічных твораў беларускіх мастакоў 1920 – 1930-х гг.
АН, belsat.eu