Не зусім зразумела, як ставіцца да гэтага прагнозу: аптымістычна ці песемістычна. Напрыклад, на бягучы год урад планаваў павелічэнне цэнаў усяго на 11 адсоткаў, але ў выніку план перавыканае. Эканамічныя ўлады не даюць рады стрымаць рост коштаў.
Інфляцыя ў Беларусі працягвае біць рэкорды. Напрыклад, у ліпені мы прадэманстравалі паказнік, які ў 12 разоў вышэйшы за сярэднееўрапейскі. У Беларусі сярэднія кошты на харчаванне ад пачатку году ўзраслі амаль на 14 %. У той самы час у Расеі – толькі на 8 %, а ў краінах Еўразвязу харчы нават патаннелі на нуль цэлых 4,2 %.
Для запавольвання росту коштаў неабходная кардынальная змена эканамічный палітыкі ўраду. Але наважыцца на яго чыноўнікі пакуль не могуць.
Таму параўнанне паходу ў краму з наведаваннем музею неўзабаве можа перастаць падавацца такім ужо і недарэчным. У выніку росту коштаў, харчовы кошык беларусаў будзе выглядаць усё менш і менш разнайстайным.
Аляксей Мінчонак, belsat.eu