У Славянску пачалася эксгумацыя целаў з брацкіх магілаў


Знойдзена яшчэ адно масавае захаванне ахвяраў тэрарыстаў у Славянску. З 14 целаў апазналі толькі 3, астатнія перададуць на экспертызу ДНК.

Міністэрства ўнутраных спраў Украіны пачало эксгумацыю целаў з масавых пахаванняў у вызваленых гарадах на ўсходзе Украіны. Пра гэта паведаміў дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка, піша glavcom.ua.

У адной з магілаў, якая была знойдзена ў цэнтры Славянску, знаходзяцца 14 целаў забітых людзей. Паводле Герашчанка, 4 целы – прадстаўнікі пратэстанцкай Царквы Перамянення Божага.

Дарадца кіраўніка МУС дадаў, што адным з кіраўнікоў, дзе рабіць пахаванні, быў дыверсант і палевы камандзір «ДНР» Ігар Гіркін па мянушцы «Стралок», які збег з Горлаўкі.

Па інфармацыі мясцовага жыхара, які працаваў у пахавальнай камандзе баевікоў, у горадзе ёсць іншыя масавыя магілы, дзе могуць знаходзяцца целы 52 чалавек: як нявінна закатаваныя ахвяры тэрарыстаў, так і жыхары Данецкай вобласці, якія ваявалі на баку баевікоў, а таксама расейскія экстрэмісты.

З пачатку баявых дзеянняў на Данбасе зніклымі без вестак лічацца каля 300 чалавек.

ДР, belsat.eu паводле censor.net, glavcom.ua

Стужка навінаў