„На блокпасце дзяўчат гвалцілі, забівалі”. Дапыталі тэрарыста са Славянску


У Данецкай вобласці вайскоўцы са спецпадраздзялення «Арцёмаўск» злавілі выведніка тэрарыстаў, які павінен быў сачыць за рухамі ўкраінскіх войскаў.



«Ён звычайны «сепаратыст», ягоная гісторыя – звычайная: згвалтаванні, рабаванні, забойствы …»
, – напісаў пра затрыманага ўкраінскі журналіст Юрый Касьянаў.

{movie}Допыт шпіёна сепаратыстаў ва Украіне|right|17674{/movie}

Тэрарыст распавёў падчас допыту, сведкам якога быў Касьянаў, што больш за два месяцы ён знаходзіўся на блокпасце ў Славянску, а пасля наступлення ўкраінскіх сілавікоў збег у Арцёмаўск.

Паводле яго, тэрарысты на блокпасце каля Славянску гвалтавалі прывезеных з гораду дзяўчатаў, а потым іх забівалі, расстрэльвалі мірных грамадзянаў, якія аказвалі супраціў пры канфіскацыі ў іх каштоўнасцяў і грошай. На пытанне, хто прымаў удзел у расстрэле грамадзянаў, тэрарыст адказаў: «Матвейчанка Канстанцін, даваў справаздачу асабіста Гіркіну».



Сярод баевікоў на блокпосце былі чачэнцы, расейцы, кубанскія казакі – каля 700 чалавек у гарнізоне.

МЯ, belsat.eu, паводле news.liga.net

Стужка навінаў