Тэрарысты з «ДНР» мелі праз Беларусь перакідваць наймітаў у расейскі падрыхтоўчы лагер


На Тэрнопальшчыне ва Украіне сілавікі затрымалі групу асобаў, якія вербавалі жыхароў вобласці для ўдзелу ў баявых дзеяннях на баку тэрарыстычных груповак «Данецкай народнай рэспублікі» і «Луганскай народнай рэспублікі».



Вярбоўнікаў затрымалі 25 ліпеня непасрэдна падчас прапановы паваяваць за грошы двум жыхарам Тэрнопальскай вобласці, паведамілі ў Службе бяспекі Украіны.

Затрыманыя асобы дзеялі на тэрыторыі вобласці на ўказанне спецслужбаў Расейскай Федэрацыі. Сфармаваную групу наймітаў планавалася даставіць да мяжы з Беларуссю, дзе іх мелі сустрэць працаўнікі спецслужбаў Расеі, і пераправіць у вайсковы падрыхтоўчы лагер наймітаў у Растове-на-Доне.

Вярбоўнікі прапаноўвалі жыхарам Тэрнопальскай вобласці аплату па $ 1500 штомесяц за ўдзел у незаконных узброеных групоўках, а таксама ўзнагароджанне за кожнага забітага ўкраінскага вайскоўца, знішчаную тэхніку і блокпосты, гаворыцца ў паведамленні СБУ.

Прадстаўнікоў «ДНР» змясцілі пад варту, супраць іх распачалі крымінальную вытворчасць паводле абвінавачання ў стварэнні тэрарыстычнай групы.

МЯ, belsat.eu, паводле unian.net

Стужка навінаў