Эксперты пра «чорныя скрынкі» са збітага ва Украіне «боінга»: Гэта быў ракетны выбух


Звесткі з «чорных скрынак», знойдзеных на месцы авіякатастрофы «Боінга-777» малайзійскіх авіялініяў, сведчаць, што лятак зведаў шматлікія асколачныя паражэнні ад ракетнага выбуху.



Пра гэта паведамляе «CBS News» са спасылкай на экспертаў камісіі для вывучэння прычынаў.

Як адзначыў адзін з экспертаў бяспекі палётаў, ракета «зрабіла тое, што мусіла зрабіць, – збіла самалёт».

Афіцыйны прадстаўнік камісіі назваў прычыну катастрофы як «масавая выбуховая дэкампрэсія».

17 ліпеня ў Данецкай вобласці разбіўся пасажырскі самалёт авіякампаніі «Malaysia Airlines» «Боінг-777». Паводле авіякампаніі, на борце самалёта былі 298 чалавек: 15 чальцоў экіпажу і 283 пасажыры.

Украінскія сілавікі сцвярджаюць, самалёт збілі комлексам «Бук» тэрарысты, якіх забяспечвае зброяй Расея.

Да расследавання прычын катастрофы далучылася камісія, у якую ўвайшлі прадстаўнікі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі, прадстаўнікі Галандыі і Малайзіі, а таксама ЗША (у тым ліку Федэральнае бюро расследаванняў).

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка даў даручэнне спыніць баявыя дзеянні ў радыусе 40 км вакол месца катастрофы самалёта і запрасіць расейскіх экспертаў расследаваць прычыны авіякатастрофы.

24 ліпеня ў Вялікай Брытаніі адмыслоўцы прыступілі да счытвання інфармацыі з «чорных скрынак» самалёта «Боінг-777».

МЯ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў