Перамовы тэрарыстаў за 2 хвіліны да збіцця малазійскага «Boing» (АУДЫЁ)


СБУ Украіны абнародавала чарговыя доказы саўдзелу прарасейскіх баевікоў у падрыхтоўцы авіятэракту 17 ліпеня.

УВАГА! НЕНАРМАТЫЎНАЯ ЛЕКСІКА!

У апублікаваным матэр’яле ўтрымліваецца кароткая размова падпалкоўніка Галоўнага выведчага кіраўніцтва Генштабу Узброеных сілаў РФ (ГРУ Генштаба Вооружённых сил РФ) Ігара Безлера, які працуе пад пазыўным «Бес» і невядомага баевіка з пазыўным «Наёмник».

Па інфармацыі СБУ Украіны размова адбылася за 2 хв. да крушэння самалёту малазійскіх авіяліній ля мястэчка Торэз (Данецкая вобл. Украина).

Украінскія спецслужбы і міжнародная супольнасць упэўненыя, што самалёт з ракетнай устаноўкі «Бук» збілі тэрарысты, альбо расейскія вайскоўцы, якія адмыслова прыехалі ў мястэчка Сніжнэ, дзе адбыўся запуск ракеты.

Zrzut ekranu 2014-07-25 o 16.05.44

След ад ракеты, якая трапіла ў самалёт малайзійскіх авіяліній (недалёка ад мястэчка Сніжнэ).

25 ліпеня СБУ апублікавала перамовы г. зв. кіраўніка ўраду «ДНР» Аляксандра Барадая і расейскага паліттэхнолага Аляксея Часнакова з партыі «Единая Россия». А таксама аднаго з лідараў данецкіх баевікоў Дзяніса Пушыліна і Андрэя Пургіна (намеснік Аляксандра Барадая).

У абодвух размовах прадстаўнікі самаабвешчанай рэспублікі наракаюць на «ідыётаў», «ёбнутага палкоўніка Стралкова», які хоча знішчыць Данецк і бесперспектыўнасць планаў па стварэнню Наваросіі.

Самалёт быў збіты на вышыні 10 000 м. У выніку чаго загінулі 298 асобаў.

Раней СБУ Украіны апублікавала запіс преамоваў прарасейскіх баевікоў, з якіх вынікала, што яны выпадкова збілі «Boing-777».

Чытай таксама: СБУ ведае, хто збіў «боінг»

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў