Расея прапанавала перанесці ваенную прамысловасць з Украіны ў Беларусь


Пётр Парашэнка забараніў ваенна-тэхнічную супрацу з Масквой.

Адпаведныя прапановы ўжо атрымаў беларускі камітэт па ваеннай прамысловасці, заявіў 24 ліпеня амбасадар РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Паводле яго слоў, праз канфлікт ува Украіне Расея вымушаная шукаць іншыя варыянты вытворчасці тысяч найменняў камплектуючых.

«І мы не выключаем, што загрузка Баранавіцкага, Аршанскага авіяцыйных заводаў павялічыцца з-за гэтага ўскладнення (з Украінай – belsat.eu)», — цытуе словы пасла Расіі РИА «Новости».

Нагадаем, расейскія ваенна-прамысловыя прадпрыемствы актыўна супрацоўнічалі з украінскімі вытворцамі. Апошнія, між іншым, выпускалі рухавікі верталётаў і газатурбінныя ўстаноўкі для караблёў. У сярэдзіне чэрвеня прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка забараніў любое ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з Расеяй.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў