У Афрыцы пацярпеў крушэнне самалёт алжырскіх авіяліній


Авіякампанія «Air Algerie» страціла сувязь з адным са сваіх лайнераў, які ляцеў з Буркіны-Фасо ў Алжыр. Кантакт з самалётам знік праз 50 хвілінаў пасля ўзлёту. Паводле «Twitter’у» агенцыі CCTV, ён пацярпеў крушэнне недалёка ад сталіцы Нігеру.

На борце знаходзілася 110 пасажыраў і 6 чальцоў экіпажу. Незадоўга да таго як пілоты перасталі адказваць авіядыспетчарам, яны папрасілі змяніць курс лайнера з-за дрэнных умоваў надвор’я, каб пазбегнуць сутыкнення з іншым самалётам, перадае AFP. Пошукі самалёта працягваюцца.

За апошні тыдзень гэта ўжо другі інцыдэнт з пасажырскімі самалётамі. Малайзійскі лайнер быў збіты тэрарыстамі на ўсходзе Украіны, а на Тайвані пацярпеў аварыю кітайскі самалёт, які разбіўся пры заходзе на пасадку.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў