Выстава «Сады» Міхаіла Шыкава адкрылася ў менскім музеі сучаснага выяўленчага мастацтва


«Сады» Міхаіла Шыкава – у менскім музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстава, якую аўтар анансаваў яшчэ летась.

Як прызнаўся “Белсату” мастак, сады – яны і ў Афрыцы сады, яны не давалі пакою аўтару ўвесь апошні год. Пра Шыкава кажуць, што ён працуе ў мінімалістычным ключы, але ў ягоных працах знайшлі месца і актуальныя палітычныя падзеі. Сады будуць дасяжныя для цікаўных да 23 жніўня. А наступная выстава Шыкава, хутчэй за ўсё, будзе мець назву “Кіно”.

{movie}Навіны Культуры: «Сады» Міхаіла Шыкава |right|17621{/movie}

Іншыя тэмы: выстава маладых гарадзенскіх мастакоў у арт-галерэі “Крыга”, эксклюзіўная акустыка ад “Akute, “Дарослыя гульні” і выстава лялек ў гомельскім філіяле Веткаўскага музею стараабрадніцтва і беларускіх традыцыяў імя Шклярава.

АН, Навіны культуры

Стужка навінаў