Расейскі эксперт па эфектыўнасці авіяцыйных комплексаў Вадзім Лукашэвіч абверг адну з версіяў крушэння «Боінга -777» малаазійскіх авіяліній і разбурыў міф створаны расейскай прапагандай, паводле якога 17 ліпеня над Данбасам самалёт збіў украінскі СУ-25.
Глядзець з 4:00 хв.
{movie}Расейскі спецыяліст па авіяцыі ў наўпроставым эфіры даказаў, што ўкраінскі самалёт СУ-25 не мог збіць малаазійскі «Боінг».|right|17588{/movie}
Самалёт малазійскіх авіяліній пралятаў над Данецкай вобласцю і каля 16:20 паводле мясцовага часу з ім знікла сувязь. Лятак упаў непадалёк паселішча Сняжное, у ваколіцах якога ідуць баі. У самалёце знаходзілася 298 пасажыраў, якія ляцелі ў Куала-Лумпур (Малазія). Усе загінулі.
Чытай таксама: СБУ апублікавала перамовы тэрарыстаў пра збіты самалёт (аўдыё + відэа з месца падзення) і
Чатыры доказы таго, што малайзійскі самалёт збілі прарасейскія баевікі
ЮВ, belsat.eu