«Мардабой да нябёсаў», або як беларусу з'ездзіць у адпачынак і застацца жывым


«Як весці сябе за мяжою, каб вас не прынялі за расейца і не збілі». Матэрыял пад такім загалоўкам выйшаў на інтэрнэт-старонцы газеты «Туризм и отдых». Аўтарка артыкулу падзялілася карыснымі парадамі, як расейскамоўнаму беларусу не нарвацца на непрыемнасці падчас адпачынку за мяжою. Аднак артыкул давялося выдаліць з сайту.



«Вядома, адзін з галоўных фактараў, які робіць нас падобнымі да расейцаў, – гэта мова. Ён, безумоўна, вялікі і магутны і наогул не мае аналагаў, калі трэба, напрыклад, у максімальна экспрэсіўнай форме коратка і моцна выказаць горыч ды іншыя эмоцыі, але за мяжой практычна бескарысны, а ў святле канфлікту расейцаў з украінцамі можа і зусім згуляць злы жарт . У цэлым, гаварыць па-руску; а) небяспечна – могуць пабіць украінцы; б) некамфортна – будуць касавурыцца прадстаўнікі ўсіх іншых нацыянальнасцяў. Але і па-беларуску таксама, мабыць, размаўляць не варта!», – адзначае аўтарка.

Нягледзячы на відавочную іронію, артыкул прыйшлося прыбраць праз патрабаванне турфірмы – рэкламадаўцы. Паводле прадстаўнікоў агенцыі, якія прыгразілі адмовіцца ад рэкламы ў газеце, падобнымі матэрыяламі выданне «падтрымлівае ўкраінскіх бандэраўцаў і прыціскае рускіх братоў», піша ў сваім «Facebook’у» журналістка Лілія Кобзік.

Ідэяй для напісання артыкулу паслужыла гісторыя, якая днямі адбылася на турэцкім курорце. У адным з гатэляў дайшло да бойкі паміж украінскімі і расейскімі турыстамі. Падставай для сваркі, паводле відавочцаў, сталі рэплікі жыхароў Кіеву, якія скандавалі «Москаляку на гилляку». У адказ турысты з Санкт-Пецярбургу з кулакамі кінуліся на крыўднікаў: біліся шэзлонгамі, крэсламі, тапіліся ў басейне. Як адзначаюць сведкі ў сацыяльных сетках, абараняць расейцаў у пабоішчы вызваліся і беларускія турысты. Тым часам, як расейскія СМІ са спасылкай на турэцкія ўлады факт бойкі абвяргаюць.

Расейскія турысты неаднаразова станавіліся героямі гумарыстычных праграмаў. Так вядучыя папулярнага ўкраінскага шоу «Квартал 95» у адным з апошніх выпускаў паказалі асаблівасці адпачынку нашых суседзяў у «гатэлі для рускіх».

{movie}Гатэль для расейцаў|right|17583{/movie}

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў