Навукоўцы стварылі цуда-пальчатку з дадатковымі пальцамі (відэа)


На канферэнцыі робататэхнікі ў Каліфорніі працаўнікі Масачусецкага тэхналагічнага ўніверсітэту прэзентавалі робата, які здольны пашырыць мажлівасці рук чалавека за кошт механічных пальцаў. Для кіравання імі не патрабуецца адмысловых навыкаў – адзінае, што трэба, гэта надзець адмысловую пальчатку з сэнсарамі.

{movie}Навукоўцы стварылі цуда-пальчатку з дадатковымі пальцамі (відэа)|right|17567{/movie}

Робат рэагуе на рухі кісці ды прыстасоўвае маніпулятары пад іх. Напрыклад, з яго дапамогаю чалавек здольны размяшаць цукар у кубачку з каваю адной рукою. Разумны памочнік дазваляе таксама ўтрымліваць рэчы, якія чалавек звычайна вымушаны трымаць дзвюма рукамі.

Адзін са стваральнікаў робата, прафесар Гэры Асада ўпэўнены, што механізм – вельмі зручны інструмент, да якога хутка прыстасоўваешся. Таксама прылада мае дапамагчы асобам з абмежаванымі магчымасцямі. Цяпер вынаходнікі плануюць удасканаліць алгарытмы працы робата, што дазволіць разлічваць не толькі на рух механічных пальцаў, але і на іншыя дзеянні. Акрамя таго, інжынеры хочуць зрабіць робата больш кампактным.

Іншыя тэмы ў праграме «DЭВАЙС»:

– 3D-СМАРТФОН «TAKEE 1»;

– БЕСПІЛОТНІК, ШТО АРЫЕНТУЕЦЦА НА СІГНАЛ МАБІЛЬНАГА;

– РАЗУМНАЕ ПЯРО;

– НЕЗВЫЧАЙНАЕ ДЗЯРЖАННЕ ДЛЯ СМАРТФОНА.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў