21 снежня «Крамбамбуля» выступіць у «Prime Hall»


Гурт «Крамбамбуля» прэзентаваў новую песню «Партызаны каляднага лесу» – яна дала назву канцэртнай праграме, якая прагучыць 21 снежня ў «Prime Hall».

«Песня пра людзей, якія займаюцца даўншыфтынгам. Якія сышлі ад рэчаіснасці ў міфічны калядны лес. У якім чамусьці няма нават інтэрнэту. Якія не карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі. Якія ўвогуле незразумела чым займаюцца – змагаюцца з уяўным ворагам, якога, можа быць, і не існуе», – распавядае Лявон Вольскі.

17 снежня аматараў гурта чакае адмысловы гарадскі квэст ад гульнявой прасторы «Quvalda». Удзельнікі будуць вандраваць па Менску і адгадваць зашыфраваныя ў загадках месцы ды аб’екты, звязаныя з творчасцю «Крамбамбулі» і Лявона Вольскага.

Усе ўдзельнікі напрыканцы сустрэнуцца з Лявонам Вольскім і музыкамі гурта, атрымаюць падарункі. Галоўны прыз – квіткі за столік на канцэрце 21 снежня. Рэгістрацыя і ўмовы тут.

21 снежня ў межах праграмы «Партызаны каляднага лесу» гледачоў чакаюць лепшыя песні «Крамбамбулі», канцэптуальнае сцэнічнае шоў і кілатоны навагодняга настрою. Квіткі можна набыць на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама на сайце Primehall.by і ў касах клубу. Кошт квіткоў: танцпляц – Br 40, сядзячыя – ад Br 42 руб. Ёсць варыянты для групавых замоваў. Інфалінія: +375 (33) 661-14-32.

belsat.eu

Стужка навінаў