«Беларусы, адарвіце дупы ад канапы!» Як прайшла акцыя супраць інтэграцыі


У Менску прайшла 4 акцыя супраць інтэграцыі з Расейскай Федэрацыяй, якую правялі прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці. Сёння ў акцыі бралі ўдзел былыя дэпутаты Вярхоўнага Савету Беларусі і кандыдат на прэзідэнцтва ў 2010 годзе Уладзімір Някляеў. Акцыя завершылася без затрыманняў. Карэспандэнты «Белсату» вялі онлайн з Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

16:02 Пратэстоўцы разыходзяцца.

15:53 Арганізатар антыінтэграцыйных пратэстаў Павел Севярынец паабяцаў, што акцыі працягнуцца.

26 снежня прадстаўнікі апазіцыі абмяркуюць захады для барацьбы з саюзным праектам.

Павел Севярынец на акцыі пратэсту ў Менску. 21 снежня 2019 г.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

15:37 Блогер Шэры кот прапанаваў беларусам адарваць «ж*опы» ад канапаў.

Менск. 21 снежня 2019 г.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

15:19 Сцэнар акцыі надалей невядомы. Людзі стаць на плошчы.

Менск. 21 снежня 2019 г.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

14:58 На Кастрычніцкую плошчу прыйшоў Дзед Мароз і пачаў крычаць: «Расея! Расея!»

Менск. 21 снежня 2019 г.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu
Менск. 21 снежня 2019 г.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

14:55 91-гадовы ўдзельнік акцыі падзякаваў удзельнікам пратэсту супраць інтэграцыі.

Менск. 21 снежня 2019 г.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

14:42 На прыступках Палаца Рэспублікі праходзіць адзіночны пікет «за інтэграцыю».

Некаторыя ўдзельнікі акцыі хавалі твары. Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu
Некаторыя ўдзельнікі акцыі хавалі твары. Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

14:19 Больш за сотню чалавек слухае прамовы прадстаўнікоў апазіцыі на Кастрычніцкай плошчы.

Менск. 21 снежня 2019 г.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

14:10 «Халяўная нафта і газ зрабілі з беларусаў тых, кім яны ёсць. Тых, хто не супраціўляецца. А тыя, хто выходзіць на гэтыя акцыі, маюць кроў літвінаў. Не бойцеся нічога! Прыходзьце!» – заклікаў беларусаў экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў.

14:08 Удзельнікі акцыі асвістваюць міліцыянта з мегафонам, які кажа, што акцыя несанкцыянаваная.

Менск. 21 снежня 2019 г.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

13:54 На Кастрычніцкай плошчы некалькі дзясяткаў чалавек: актывісты, журналісты і міліцыянты ў цывільным.

Супрацоўнік міліцыі ў цывільным.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

Напярэдадні, 20 снежня, апазіцыйны палітык Павел Севярынец заклікаў выйсці на мітынг на Кастрычніцкую плошчу, потым прайсці шэсцем па праспекту Незалежнасці, Нямізе і Зыбіцкай, напрыканцы акцыі ўдзельнікі стварылі «жывы ланцуг» уздоўж праспекту.

20 снежня ў Расеі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Уладзімірам Пуціным і працягнуў перамовы аб інтэграцыі паміж краінамі.

Аб’ектыў
Вынік сустрэчы ў Пецярбургу: ад інтэграцыі аддзяляюць тры «дарожныя мапы»
2019.12.20 21:51

Мінулы раз Пуцін і Лукашэнка сустракаліся 7 снежня ў Сочы. Чакалася, што на наступны дзень, 8 снежня, у Маскве на паседжанні Найвышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы адбудзецца падпісанне новай інтэграцыйнай праграмы. Перамовы ў Сочы цягнуліся 5,5 гадзіны і дамовіцца наконт інтэграцыі кіраўнікі дзяржаваў не змаглі. Лукашэнка ўляцеў у Менск, паседжанне ў Маскве не адбылося.

Удзельнік акцыі пратэсту 21 снежня 2019 г.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

Па выніках перамоваў у Сочы кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Максім Арэшкін заявіў журналістам, што бакі ўсё ж дасягнулі «сурʼёзнага прагрэсу» падчас перамоваў і праца над «дарожнымі мапамі» будзе працягнутая. Тады ж была анансаваная сустрэча Пуціна і Лукашэнкі 20 снежня.

У Менску 7-8 снежня адбываліся акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй.

ЮВ,ІІ belsat.eu

Стужка навінаў