Яшчэ 9 чалавек дададзеныя ў спіс палітвязняў


Глеб Нікановіч, Ігар Ляшкевіч, Ціхан Шлюхціц, Арцём Майсіёнак, Андрэй Абразцоў, Канстанцін Шульга, Данііл Дарафееў, Сяргей Красоўскі і Міхаіл Лапенас прызнаныя палітвязнямі, паведамляе «Вясна».

«Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і масавых беспарадках як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі», – гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

Яны патрабуюць неадкладна вызваліць Глеба Нікановіча, Ігара Ляшкевіча, Ціхана Шлюхціца, Арцёма Майсіёнка, Андрэя Абразцова, Канстанціна Шульгу, Данііла Дарафеева, Сяргея Красоўскага і Міхаіла Лапенаса і спыніць іх крымінальны пераслед. А таксама неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Артыкулы
Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў і яшчэ пяцёра беларусаў прызнаныя палітвязнямі
2021.12.21 15:00

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў