У ліпені 2021 БелАЭС мела 144 дэфекты


На пачатку ліпеня 2021 года рэактар блоку №1 Беларускай АЭС працаваў ужо больш за 9 месяцаў, але сам блок пры гэтым усцяж меў 14 330 неадпаведнасцяў і 144 дэфекты.

Справаздача, што трапіла Белсату ад Кіберпартызанаў.

Пра гэта сведчыць справаздача, што трапіла ў рукі Белсату, дзякуючы «Кіберпартызанам».

БелАЭС запусцілі з тысячамі недахопаў, якія выклікала спешка і неадпаведная кваліфікацыя будаўнікоў. За першы год працы станцыю адключалі ад сеткі прынамсі 8 разоў. Паводле падлікаў аўтараў праграмы сумарна яна прастойвала прыкладна 40 % ад усяго свайго працоўнага часу. Паводле ацэнкі беларускага эколага-эканаміста Таццяны Новікавай і эксперта ГА «Экадом» Паўла Гарбунова, кожны дзень прастою аднаго рэактару Астравецкай АЭС каштуе $ 2,34 млн. Атрымліваецца, аварыйныя спыненні на беларускай станцыі сумарна каштавалі $ 348,7 млн. Самае працяглае спыненне станцыі – амаль на тры месяцы – адбылося гэтымі летам-восенню.

Расследaванні
АЭС – каштоўнае набыццё ці крыніца бясконцых стратаў? Расследаванне «Белcату»
2021.12.21 17:02

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў