У Беларусі адмянілі самаізаляцыю для кантактаў з COVID-19 першага і другога ўзроўняў


Паводле новай пастановы Савету міністра №727 ад 17 снежня 2021 году самаізаляцыі падлягаюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць інфекцыю COVID-19. Для «кантактаў» такое патрабаванне адмяняецца з 22 снежня.

Пастанова аб адмене самаізаляцыі для кантактаў першага і другога ўзроўняў з’явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

Цяпер на самаізаляцыі мусяць быць толькі тыя, у каго пацверджаны COVID-19. Таксама «кантакты», якія атрымалі патрабаванне аб самаізаляцыі да ўступлення ў сілу новай пастановы павінны прытрымлівацца правілаў патрабавання да канца тэрміну.

Адначасова Міністэрства аховы Беларусі паведамляе, што «пандэмія COVID-19» адступае» і таму ідзе вяртанне лякарняй да звычайнага рэжыму працы і аказання планавай дапамогі.

Самаізаляцыя для кантактаў першага і другога ўзроўняў была ўведзена ў Беларусі 8 красавіка 2020 году пастановай «Аб увядзенні абмежавальнага мерапрыемства».

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў