Соф'я Сапега напісала прашэнне аб памілаванні


Пра тое, што Соф’ Сапега напісала прашэнне аб памілаванні, распавёў ейны айчым Сяргей Дудзіч у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы», паведамляе Reform.by.

«Нейкае рашэнне можа быць прынятае толькі пасля суда. Але мы ўсё ж такі спадзяемся на памілаванне прэзідэнтам. Я ведаю, што Соф’я напісала прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Будзем чакаць», – сказаў спадар Дудзіч.

Таксама айчым Соф’і распавёў, што яна застаецца пад хатнім арыштам у Лідзе. Дзяўчына можа хадзіць у краму і на шпацыры ў суправаджэнні. Падчас азнаямлення са справай у Следчым камітэце з Соф’яй здолела сустрэцца ейная маці – пагутарыла з дачкой літаральна пару хвілінаў, зазначае Сяргей Дудзіч.

Артыкулы
Справа Соф’і Сапегі перададзена ў пракуратуру. Яе абвінавачваюць па сямі артыкулах
2021.12.20 17:47

Справа Соф’я Сапегі была перададзеная пракурору для накіравання ў суд. Грамадзянку Расеі абвінавачваюць паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі:

– ч. 3 арт. 130 – «Распальванне варожасці»;

– ч. 4 арт. 16 і арт. 364 – «Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў і ягоных блізкіх»;

– ч. 4 арт. 16 і арт. 365 – «Пагроза знішчэння і пашкоджання маёмасці супрацоўніка органаў унутраных справаў, распаўсюд паклёпу ці звестак, якія супрацоўнік хоча захаваць у таямніцы»;

– ч. 4 арт. 16 і арт. 366 – «Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні службовай асобы»;

– ч. 4 арт. 16 і арт. 389 – «Пагроза забойства, гвалту, пашкоджання маёмасці суддзі і ягоных блізкіх»;

– ч. 4 арт. 16 і арт. 198 – «Перашкода законнай дзейнасці журналіста»;

– чч. 1 і 2 арт. 203-1 – «Незаконны збор і распаўсюджванне інфармацыю пра прыватнае жыццё іншай асобы без згоды».

Hавiны
Што вядома пра дзяўчыну Рамана Пратасевіча, якую затрымалі разам з ім у менскім аэрапорце
2021.05.24 18:31

Паводле арт. 130 Соф’і пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў