Мінздароўя дазволіла прышчапляць дзяцей ад COVID-19. Вакцынацыя пачнецца ўжо напрыканцы снежня


Прышчапляць дзяцей супраць COVID-19 можна будзе ва ўзросце 12–17 гадоў кітайскай вакцынай Vero Cell, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Вакцынацыя дзяцей пачнецца 27 снежня.

Перад прышчэпкай бацькам ці законным прадстаўнікам трэба будзе падпісаць згоду на вакцынацыю.

Раней планавалася, што для вакцынацыі дзяцей у Беларусі будуць выкарыстоўваць пяцікроць разбаўленую расейскую вакцыну «Спутнік V».

Hавiны
У ЗША ад каронавірусу пачнуць вакцынаваць дзяцей з 5 гадоў
2021.11.03 15:05

Вакцынаваць дзяцей можна не раней за 6 месяцаў пасля перанесенай інфекцыі COVID-19 і ў выпадку адсутнасці супрацьпаказанняў для вакцынацыі, падкрэслівае Міністэрства аховы здароўя.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў