Латвія забараніла ўвоз на сваю тэрыторыю больш за 300 тонаў нафтапрадуктаў з Беларусі


Латышская мытня не прапусціла ў краіну нафтапрадукты з Беларусі з прычны санкцыяў, паведамляе выданне skaties.lv.

Вось як гэта пракаментаваў Раймандс Зукулс (Raimonds Zukuls), які кіруе Мытным дэпартаментам Службы дзяржаўных даходаў Латвіі: «Мы забаранілі імпарт 383 тонаў нафтапрадуктаў з Беларусі ў Латвію. Фактычна, мы выявілі парушэнне ўведзеных санкцыяў. Нам не далі інфармацыі пра кантракт, што таксама сведчыць пра парушэнне дадзеных санкцыяў. Нам не даказалі, што пагадненне на перавоз было заключанае да 25 чэрвеня 2021 года (дзень, калі Рада ЕЗ зацвердзіла чацвёрты пакет санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі. – Заўв. belsat.eu)».

Hавiны
«Белавія» вярнула яшчэ тры самалёты з флоту лізінгавай кампаніі
2021.12.20 21:42

Санкцыі забараняюць транспартаванне нафтапрадуктаў з Беларусі, аднак яны не распаўсюджваюцца на перавоз паводле дамоваў, падпісаных ўвядзення санкцыяў.

Райманд Зукулс адмовіўся называць кампанію, для якой прызначаліся нафтапрадукты, і заявіў, што яны былі вернутыя ў Беларусь.

Hавiны
Швейцарыя пашырыла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
2021.12.20 15:15

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў