Гаспадара БЧБ-хаты пакаралі 25 соднямі арышту


Анатоль Каханчык на фоне сваёй хаты.
Фота: радыё Рацыя

Затрыманага днямі гаспадара БЧБ-хаты ў Полацкім раёне Анатоля Каханчыка пакаралі 25 соднямі арышту, паведамляе «Вясна».

Яго прызналі вінаватым у «несанкцыянаваным пікетаванні».

Анатоля Каханчыка, які пафарбаваў сваю хату ў Полацкім раёне ў нацыянальныя колеры, затрымалі пасля таго, як ён пайшоў па позве ў міліцыю.

Раней Каханчыку пагражалі крымінальнай справай, калі ён не перафарбуе хату.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў