Візавыя цэнтры Польшчы ў Беларусі будуць працаваць інакш. Што зменіцца?


У кампаніі VFS Global распавялі новыя правілы запісу на падачу дакументаў для атрымання польскай візы. Змены пачнуць дзейнічаць з 28 лістапада.

Польская віза. Менск, Беларусь. 1 верасня 2022 года.
Фота: Белсат

У прыватнасці, усім беларусам, старэйшым за 18 гадоў, трэба будзе спачатку прайсці анлайн-верыфікацыю па асабістым ідэнтыфікацыйным нумары ў Міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ). Затым неабходна будзе запісацца на падачу дакументаў на сайце VFS, а ўжо пасля гэтага на пошту мусіць прыйсці ліст, што пацвярджае дату і час падачы дакументаў.

Грамадзяне іншых краін, асобы, старэйшыя за 60 гадоў, законныя прадстаўнікі асобаў да 18 гадоў могуць падаць заяўку для рэгістрацыі праз электронную пошту polminsk@vfshelpline.com (для запісу на падачу дакументаў у Менску, Гомлі ці Магілёве), polgrodno@vfshelpline.com (Горадня ці Ліда) ці polbrest@vfshelpline.com (Берасце, Пінск ці Баранавічы).

Для паспяховага запісу заяўку праз пошту трэба даслаць з асабістай электроннай пошты заяўніка, для няпоўнагадовых – з электроннай пошты таго з бацькоў, хто плануе падаваць дакументы за дзіця.

Каментар
Ці вырашацца праблемы беларусаў з польскімі візавымі цэнтрамі? Спыталі МЗС Польшчы
2022.09.15 17:17

Праблема з запісам у візавыя цэнтры «VFS.Global» у Беларусі не развязваецца доўгі час. Вольныя месцы зʼяўляюцца на сайце раз на тыдзень, і ўсе слоты перахопліваюць адмысловыя боты. Звычайнай асобе зарэзерваваць час для падачы дакументаў амаль немагчыма (шанцы – 1 з 2000). На гэтых ботах зарабляюць пасярэднікі, яны бяруць за запіс ад 400 да 1800 рублёў у залежнасці ад тыпу візы.

Таксама беларусы сутыкнуліся з цяжкасцямі пры спробе запісацца ў візавыя цэнтры «VFS.Global» у Польшчы для афармлення нацыянальных візаў: на адпаведным сайце практычна ніколі няма вольных месцаў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў