У Беларусі запрацавала новая пастанова МАРГ пра тое, як можна мяняць кошты


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Беларусі распавяло пра новыя пастановы, што рэгулююць магчымасць змянення коштаў у краіне.

Прадукты харчавання ў Беларусі. 26 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Гэтак, 20 лістапада набыла моц пастанова МАРГ ад 11 лістапада № 74 «Аб змяненні пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2022 г. № 64», удакладніўшы пералік дакументаў і звестак, неабходных для ўзгадненне павышэння і ўстанаўлення адпускной цаны на тавары.

Дзеянне пастановы распаўсюджваецца на юрасобы і ІП, якія падаюць заявы і дакументы для змены коштаў, з даты яе ўступлення ў сілу.

«Парушэнне цэнавага заканадаўства прыводзіць да адміністрацыйнай адказнасці», – заявілі ў МАРГ.

Таксама падрыхтаванае сумеснае растлумачэнне МАРГ і Мінбудархітэктуры аб ужыванні нормаў пастановы Савету міністраў ад 19 кастрычніка № 713 «Аб сістэме рэгулявання цэнаў», пастановы Саўміну ад 6 ліпеня № 447 «Аб рэгуляванні цэнаў» і пастановы Мінбудархітэктуры ад 12 ліпеня № 69 «Аб парадку рэгулявання цэнаў».

Hавiны
Рэгуляванне цэнаў яшчэ больш ускладнілі: Мінгандлю дапоўніла спіс дакументаў для падвышэння цаны
2022.11.19 19:33

Паводле разлікаў недзяржаўных эканамістаў, рэгуляванне цэнаў беларускімі ўладамі можа запаволіць інфляцыю хіба з гадавых 17,4 % у верасні да 14–16 % гадавых па выніках 2022 года. Нягледзячы на тое, што цэнам забараніў расці сам Аляксандр Лукашэнка, чыноўнікі ўсё ж дазволілі падвышаць цэны на некаторыя тавары, але некаторыя цэны сапраўды «замарозіліся» ці нават панізіліся. Але эканоміка працягнула падзенне.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў