Польшча размесціць на мяжы з Украінай нямецкія ЗРК Patriot


Улады Польшчы прынялі прапанову Нямеччынай размясціць на мяжы з Украінай зенітна-ракетныя комплексы «Patriot». Пра гэта ў Twitter паведаміў міністр абароны Польшчы Мар’юш Блашчак.

Міністр абароны Польшчы Марыуш Блашчак.
Фота: dziennik.pl

«Я з задавальненнем прыняў прапанову міністра абароны Нямеччыны пра размяшчэнне ў нашай краіне дадатковых пускавых ракетных установак «Patriot». Падчас сённяшняй тэлефоннай размовы з нямецкім бокам прапаную размясціць комплекс на мяжы з Украінай», – сказаў Блашчак.

Нямеччына прапанавала перадаць Польшчы ЗРК пасля падзення ракеты на польскай тэрыторыі, у выніку якога загінулі двое асобаў.

Аналітыка
«Могуць трапіць у буйныя гарады». Як адкажа NATO на інцыдэнт з ракетай у Польшчы і чаму такіх выпадкаў будзе больш
2022.11.16 17:28

15 лістапада на тэрыторыі Польшчы адбыўся выбух ракеты, у выніку чаго загінулі двое асобаў. На наступны дзень прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адзначыў, што Расея напярэдадні ўчыніла масіраваны абстрэл практычна ўсёй тэрыторыі Украіны, у тым ліку памежных з Польшчай Львоўскай і Валынскай вобласцяў. Паводле яго, магчыма, што адна з ракетаў сілаў абароны Украіны, якой спрабавалі збіць расейскую, якая манеўравала, патрапіла ў выніку ў Польшчу.

Пры гэтым Дуда адзначыў, што нічога не кажа пра тое, што гэта была наўмысная атака на Польшчу, ракета не была нацэленая на яе. Падобна, што здарыўся няшчасны выпадак.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў