Парламенцкая асамблея NATO вызнала Расею дзяржавай-тэрарыстам


Парламенцкая асамблея NATO заклікала стварыць адмысловы Міжнародны трыбунал для пакарання расейскіх злачынцаў і прызнала Расею дзяржавай-тэрарыстам. Рашэнне падтрымалі ўсе 30 краін-чальцоў Альянсу, паведаміў кіраўнік пастаяннай дэлегацыі Украіны ў ПА NATO Ягор Чэрнеў.

Сцягі краін NATO.
Фота: NATOpress / Twitter.com

«Трыбунал дазволіць асудзіць не толькі непасрэдных выканаўцаў вайсковых злачынстваў, але і вышэйшае кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі. Рэзалюцыя будзе накіраваная ўрадам і парламентам усіх краін-чальцоў NATO», – заявіў Чэрнеў.

Таксама, паводле яго, NATO прыняло рэзалюцыю пра тое, што будзе дапамагаць Украіне «столькі, колькі гэта спатрэбіцца». Апроч таго, у ёй гаворыцца пра павелічэнне паставак Украіне ўзбраення, распрацоўку канкрэтных крокаў па ўступленні Украіны ў NATO і стварэнне механізму спагнання рэпарацыяў з Расеі за нанесеную Украіне шкоду.

Раней расейскі рэжым тэрарыстычным ужо прызналі Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ), парламенты Эстоніі і Чэхіі.

Hавiны
Прэзідэнт Літвы папрасіў NATO надаць больш увагі «беларускаму фактару» ў вайне Расеі супраць Украіны
2022.11.21 15:11

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што NATO неабходна звярнуць увагу на ролю Беларусі ў вайне, якую Расея вядзе супраць Украіны. Таксама літоўскі прэзідэнт дадаў, што пабудаваная на мяжы загарода не зможа абараніць Літву ад ракет, калі яны паляцяць з тэрыторыі Беларусі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў