Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць жонкі Лукашэнкі і аднаго з ягоных сыноў


Міністарка замежных справаў Новай Зеландыі Наная Магута аб’явіла далейшыя санкцыі ў дачыненні прадстаўнікоў уладаў Беларусі і Расеі, якія спрыяюць незаконнаму ўварванню ва Украіну.

Сцяг Новай Зеландыі.
Фота: Flickr/Christoph Strässler

Санкцыі ўводзяцца супраць сына і жонкі Аляксандра Лукашэнкі. Аднак пра якога канкрэтна сын гаворка, пакуль невядома: санкцыйнага спісу яшчэ не абнавілі.

Паведамляюць, што санкцыі ўведзеныя і супраць чатырох беларускіх кампаніяў, што маюць эканамічнае ці стратэгічнае значэнне для Расеі. Ідзецца пра нафтагазавы, металургічны і транспартавы сектары, а таксама сістэмы радыёлакацыі ды электроннага абсталявання.

Таксама санкцыі ўведзеныя супраць дачок Пуціна – Марыі Варанцовай і Кацярыны Ціханавай, жонкі і дзіцяці прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова, а таксама кіраўніка расейскага Цэнтрабанку Эльвіры Набіулінай.

У траўні 2021 года Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць Лукашэнкі, у ім таксама аказаліся каля 50 высокапастаўленых чыноўнікаў і работнікаў сілавых ведамстваў Беларусі. Санкцыі ўведзеныя і супраць «Synesis», Дзяржкамваенпраму, «АКБ ТСП» (прадпрыемства, якое працуе ў абаронна-прамысловым комплексе) і «Абаронных ініцыятываў».

Аналітыка
Антыпуцінская кааліцыя на мапах. Якія краіны падтрымліваюць Украіну ў вайне
2022.05.19 10:50

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў