Спецслужбы сцвярджаюць, што Крэмль рыхтуе ўварванне ва Украіну, у тым ліку праз Беларусь


Прадстаўнікі заходніх спецслужбаў мяркуюць, што Уладзімір Пуцін хоча ўзяць пад свой кантроль большую частку тэрыторыі Украіны. Украінская выведка лічыць, што расейскае ўварванне запланаванае на зіму.

Амерыканская і брытанская выведкі ўсё больш пераконваюцца ў тым, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін разглядае магчымасць вайсковага ўварвання, каб узяць пад кантроль большую частку Украіны або дэстабілізаваць краіну, што можа садзейнічаць прыходу да ўлады прарасейскіх палітыкаў, паведамляе golosameriki.com.

Прадстаўнікі амерыканскай разведкі папярэдзілі саюзнікаў аб тым, што ў іх засталося зусім няшмат часу для таго, каб перашкодзіць планам Масквы распачаць вайну супраць Украіны. Гэтая інфармацыя можа падштурхнуць еўрапейскія краіны да распрацоўкі сумеснага з ЗША пакета эканамічных і вайсковых санкцыяў для стрымлівання Расеі, піша газета New York Times са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі ЗША і кіраўніцтве Еўразвяза.

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў паведаміў у інтэрв’ю выданню «Military Times», што Расея сканцэнтравала каля межаў з Украінай больш за 92 тысячы вайскоўцаў і рыхтуецца атакаваць да канца студзеня-пачатку лютага. Кіраўнік украінскай выведкі адзначыў, што атака, імаверна, будзе ўключаць авіяўдары, артылерыйскія і бранятанкавыя атакі з наступнымі дэсантнымі ўдарамі на ўсходзе, дэсантнымі нападамі ў Адэсе і Марыупале, і менш маштабным уварваннем праз Беларусь.

Схема магчымага ўварвання расейскага войска ва Украіну (дадзеныя ўкраінскай выведкі).
Фота: militarytimes.com

Паводле выведкі, Крэмль плануе напад, які павінен стаць нашмат больш маштабным, чым любыя дзеянні расейскіх войскаў супраць Украіны з 2014 года, піша pravda.com.ua.

Нагадаем, нядаўна Аляксандр Лукашэнка ў інтэрвʼю расейскаму вайсковаму часопісу «Национальная оборона» заявіў, што хоча размясціць некалькі дывізіёнаў расейскіх ракетных комплексаў «Іскандэр» на заходнім і паўднёвым напрамках (то бок супраць Польшчы і Украіны).

«Мне трэба некалькі дывізіёнаў на заходнім, на паўднёвым напрамку, няхай стаяць. Гэта 500 кіламетраў, наш «Паланэз» – да 300, – расказаў ён. – Мы бачым, дзе і ракетай трэба нанесці ўдар, і «Кропку» задзейнічаць, і « Бук-МБ». Вельмі важная цяпер мабільнасць, таму мы стварылі машыны на МЗКЦ, бронемашыны, восем-дзевяць чалавек экіпаж, як БТР. Таму вы не хвалюйцеся, мы сваю ролю тут згуляем. Гэта вы нават можаце не перажываць».

ПраСвет
Як далёка гатовы зайсці Лукашэнка ў канфлікце з Захадам? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык
2021.11.12 13:11

РР belsat.eu

Стужка навінаў