У МНС расказалі пра ўстараненне наступстваў учорашняга моцнага ветру


За 20 лістапада з-за моцнага ветру, парывы якога дасягалі 23 м/с, па Беларусі пацярпелі 224 населеныя пункты ў 23 раёнах краіны, паведамляе прэс-служба МНС.

Днём 21 лістапада месцамі па краіне чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Аб’яўлены жоўты ўзровень небяспекі.

Наступствы моцнага ветру 20 лістападу 2021 года.
Фота: mchs.gov.by

На працягу сутак перыядычна парушалася электразабеспячэнне ў 499 населеных пунктаў, 76 сельскагаспадарчых будынкаў, 21 кацельні і 1736 трансфарматарных падстанцый.

На раніцу 21 лістапада застаюцца без электразабеспячэння 3 населеныя пункты і 25 трансфарматарных падстанцый.

Наступствы моцнага ветру 20 лістападу 2021 года.
Фота: mchs.gov.by
Наступствы моцнага ветру 20 лістападу 2021 года.
Фота: mchs.gov.by

Таксама былі пашкоджаны дахі 2 сельскагаспадарчых будынкаў у Магілёўскай вобласці.

Наступствы моцнага ветру 20 лістападу 2021 года.
Фота: mchs.gov.by

Зафіксаваны 36 выпадкаў падзенняў дрэў: 2 – у Берасцейскай, 7 – у Віцебскай, 3 – у Менскай, 20 – у Магілёўскай вобласцях і 4 – у горадзе Менску, у выніку якіх пашкоджаны 1 легкавы аўтамабіль. Пацярпелых няма.

Работнікамі МНС правялі работы па распілоўцы і ўборцы дрэў. Вядуцца аднаўленчыя работы.

Інтэрв’ю
Юрый Рававы, кіраўнік стачкаму ААТ «Горадня Азот»: Тэлефануюць выпівохам і запрашаюць іх на працу
2021.11.21 07:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў