У Горадні працягваецца зачыстка тэатраў


У Горадні працягваюцца звальненні актораў. Гэтым разам пад удар трапілі акторы Гарадзенскага абласнога тэатру лялек: Аляксандр Енджэеўскі, Наста Суханосік, Іван Дабрук.

Перад сыходам у адпачынак у лістападзе ім прапанавалі напісаць заявы аб звальненні па пагадненні бакоў.

Гарадзенскі абласны тэатр лялек.
Фота: yandex.ru

Гэтыя акторы актыўна задзейнічаныя ў лепшых пастаноўках тэатру, а таксама ў навагодніх ранішніках. Іван Дабрук аддаў тэатру лялек 30 гадоў жыцця, Аляксандр Енджэеўскі працаваў у тэатры 25 гадоў, Наста Суханосік – 4 гады.

Тэатр лялек пачаў губляць актораў пасля пратэстаў 2020 года. Лёс звольненых склаўся па-рознаму. Напрыклад, Аляксандр Рацько і Віталь Лявонаў з’ехалі ў Вільню. Рацько вучыцца ў ЕГУ, а Лявонаў працягвае займацца тэатральнай дзейнасцю і творчымі праектамі. Актор Васіль Прабадзяк і яго жонка, галоўны мастак тэатру Ларыса Мікіна-Прабадзяк з’ехалі ў Расею, дзе ўладкаваліся ў разанскі тэатр.

Культурны рэпарцёр
Слухаем хвацкі музычны альбом, разбіраемся ў праграме «Лістападу» і чытаем турэмную літаратуру
2021.11.19 22:34

Хваля звальненняў пракацілася і па Гарадзенскаму абласному драматычнаму тэатру. Адміністрацыя тэатру звольніла практычна ўсіх работнікаў, якія мелі сваю пазіцыю і прысвяцілі тэатру шмат гадоў прафесійнага жыцця. З тэатру паступова былі выціснутыя ўсе сапраўдныя прафесіяналы.

Многім звольненым пасля пратэстаў акторам прыйшлося пакінуць Беларусь, значная частка з’ехала ў Вільню. Спачатку акторы працавалі там як творчая група ў Рускім драматычным тэатры Літвы. У Вільні яны паставілі спектакль па п’есе беларускага драматурга Паўла Пражко «Трэцяя змена». У кастрычніку 2021 года гарадзенскія акторы стварылі свой тэатральны праект – «Тэатр Жніўня». Прэм’еру прысвяцілі «Ночы (не)расстралянай паэзіі».

На днях стала вядома, што з драматычнага тэатру звольніўся харэограф і балетмайстар Аляксандр Цебянькоў, які прапрацаваў там 26 гадоў. Ён з’яўляўся таксама кіраўніком мадэрн-балету «Галерэя», дзе ставіў эксперыментальныя працы. Раней, вясной, не працягнулі кантракту з яго калегай, балетмайстрам драмтэатру Вікторыяй Бальцар.

Hавiны
«Вырэжам усіх мярзотнікаў, якіх вы фінансавалі». Лукашэнка выказаўся пра ліквідацыю НДА
2021.11.21 12:23

belsat.eu

Стужка навінаў