У Беластоку заклікалі прызнаць Лукашэнку тэрарыстам


Некалькі дзясяткаў чалавек з беларускай дыяспары Беластоку прыйшлі ў самы цэнтр гораду на Рынак Касцюшкі, каб паказаць, што яны не згодны з тым, што адбываецца ў Беларусі.

Акцыя беларусаў у Беластоку, 21 лістапада 2021 года.
Фота: belsat.eu
Акцыя беларусаў у Беластоку, 21 лістапада 2021 года.
Фота: belsat.eu
Акцыя беларусаў у Беластоку, 21 лістапада 2021 года.
Фота: belsat.eu

«Мы шакаваны тым, як рэжым выкарыстоўвае мігрантаў у якасці ціску на Еўразвяз. Ідзе адкрыты шантаж з патрабаваннем прызнаць дыктатара закона абраным прэзідэнтам. Але тое, што мы бачым на мяжы, гэта толькі верхавіна айсберга, гэта адбываецца на вачах усяго свету. А ў цемры беларускіх турмаў працягваюцца гвалт і беззаконне. Там знаходзіцца больш за 1000 палітзняволеных. Іх катуюць, збіваюць і забіваюць.

Мы заклікаем міжнародную супольнасць не весціся на шантаж дыктатара, і прызнаць яго і яго паплечнікаў тэрарыстамі, і працягваць ціск на яго рэжым», – сказана ў заяве беларускай дыяспары Беластоку.

Hавiны
Міграцыйны крызіс. Хроніка галоўных падзеяў
2021.11.17 07:30
  • Польшча, Літва і Латвія сёлета фіксуюць найбуйнейшую ў гісторыі плынь нерэгулярнай міграцыі праз тэрыторыю Беларусі. Краіны ЕЗ вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў тым, што ён спрыяе нерэгулярнай міграцыі ў Еўропу і мэтанакіравана перакідвае мігрантаў з Блізкага Усходу да мяжы. Дзеянні афіцыйнага Менску на Захадзе называюць гібрыднаю вайною.
  • У лістападзе на беларуска-польскай мяжы назіраецца эскалацыя міграцыйнага крызісу. 16 лістапада група мігрантаў на пераходзе Брузгі-Кузніца атакавала польскіх памежнікаў, спрабуючы незаконна прарвацца на тэрыторыю Польшчы. Нападнікі кідалі ў польскі бок камяні і прадметы, падобныя на святлошумавыя гранаты. На відэа, што апублікавала Міністэрства абароны Польшчы, відаць, што за спінамі мігрантаў стаялі беларускія сілавікі, якія не давалі ім адысці ад мяжы. Спыніць мігрантаў на беларуска-польскай мяжы ўдалося пасля таго, як польскія службоўцы выкарысталі слезацечны газ і вадамёт.
Hавiны
Генпракуратура Беларусі распачала справу супраць польскіх службоўцаў паводле артыкулу «прапаганда вайны»
2021.11.18 17:33

РР belsat.eu

Стужка навінаў