«Сітуацыя на мяжы выклікае вялікую заклапочанасць». Прадстаўнікі САЗ наведалі лагер мігрантаў


Дэлегацыя САЗ прыбыла ў Беларусь для назірання за сітуацыяй з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы.

Дырэктар па супрацьдзеянні надзвычайным сітуацыям Еўрапейскага рэгіянальнага бюро САЗ Геральд Рокеншаўб.
Фота: belta.by

Лагер для мігрантаў у лагістычным цэнтры ўжо наведаў дырэктар па супрацьдзеянні надзвычайным сітуацыям Еўрапейскага рэгіянальнага бюро САЗ Геральд Рокеншаўб.

«Уцекачы скардзіліся на здароўе, у некаторых ёсць хранічныя захворванні. Беларускія ўлады дапамагаюць у вырашэнні гэтых праблем. Мы, як прадстаўнікі САЗ, уступаем у дыялог і даведаемся, што неабходна зрабіць, чым мы можам дапамагчы са свайго боку», – кажа Геральд Рокеншаўб.

Словы прадстаўніка САЗ прыводзіць прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Рокеншаўб таксама падкрэсліў, што выкарыстанне слезацечнага газу можа выклікаць праблемы са здароўем. «Мы глядзім на тое, як дапамагчы людзям, якія зазналі яго ўздзеянне», – сказаў ён.

Большасць бежанцаў сказалі, паведаміў прадстаўнік САЗ, што не жадаюць вяртацца дадому. «Мы мабілізуем нашу дапамогу ў плане аказання падтрымкі медыкаментамі, міжнароднымі пакетамі з меддапамогай і прадметамі гігіены. Працуем з партнёрамі: ААН, Юнісеф, Чырвоны Крыж і іншымі», – адзначыў ён.

Плануецца, што ў панядзелак, 22 лістапада, у Беларусь прыбудзе дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро САЗ Ганс Клюге.

ВІДЭА
«Гэта яшчэ кветачкі, а будуць ягадкі». Віталь Портнікаў аб тым якой можа быць гібрыдная вайна
2021.11.20 12:02

АД, belsat.eu

Стужка навінаў