Праваабаронца Валянцін Стэфановіч за кратамі чытае для сукамернікаў лекцыі


У лісце з-за кратаў праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч піша, што нават за кратамі чытае лекцыі на розныя тэмы для сваіх сукамернікаў.

Валянцін Стэфановіч.
Фота: Вясна. Правы чалавека ў Беларусі / Facebook

«Таксама я і тут удасканальваю свае навыкі выкладчыка. Малюю мапы Еўропы часоў Першай сусветнай і распавядаю пра гісторыю гэтай вайны. <…> Мае публічныя лекцыі маюць вялікі попыт і інтарэс. Просяць [сукамернікі] распавядаць яшчэ. Так што, я тут ліквідую прабелы ў адукацыі», – піша ў лісце Валянцін Стэфановіч.

Праваабаронцу і намесніка праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянціна Стэфановіча затрымалі 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы паводле артыкулаў 342 КК РБ («Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і 243 («Ухіленне ад выплаты падаткаў»). Сілавікі прыйшлі ранкам з ператрусам, забралі ўсю тэхніку.

Валянцін Стэфановіч прызнаны палітычным зняволеным.

Артыкулы
Жонка Валянціна Стэфановіча: Малодшай дачцэ кажу, што тата ў камандзіроўцы, з якой можна толькі лісты пісаць
2021.10.14 16:28

АД, belsat.eu

Стужка навінаў