Працяг крызісу на мяжы і планы ўварвання ва Украіну. Галоўнае за 21 лістапада


Belsat.eu падводзіць вынікі нядзелі, 21 лістапада.

Крызіс на мяжы: папярэджанне Маравецкага і абяцанне Пуціна

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што Варшава гатова пайсці на закрыццё новых пераходаў, спыненне транзіту і гандлю праз мяжу з Беларуссю.

«Мы разглядаем крокі ў выглядзе ўсё больш сур’ёзных эканамічных санкцый, у тым ліку закрыццё польска-беларускай мяжы з боку Польшчы», – сказаў ён, падкрэсліўшы, што ўсё будзе залежаць ад дзеянняў беларускіх уладаў.

Нагадаем, раней улады Польшчы паставілі беларускаму боку ўльтыматум: калі да 21 лістапада не стабілізуецца абстаноўка на мяжы, то Польшча спыніць чыгуначныя зносіны праз пункт пропуску «Кузніца». «Мы хочам даць Лукашэнку шанец адступіць і давесці да вяртання мігрантаў у краіны іх паходжання», – дадаў Маравецкі.

Hавiны
«Сітуацыя на мяжы выклікае вялікую заклапочанасць». Прадстаўнікі САЗ наведалі лагер мігрантаў
2021.11.21 14:20

Таксама сёння міністр замежных справаў Францыі Жан-Іў Ле Дрыян распавёў журналістам, што Уладзімір Пуцін падчас нядаўняй тэлефоннай размовы абяцаў Эмануэлю Макрону садзейнічаць урэгуляванню міграцыйнага крызісу, які быў інспіраваны рэжымам Лукашэнкі.

Паводле міністра, Пуцін паабяцаў Макрону, што ўмяшаецца ў сітуацыю і націсне на афіцыйны Менск, каб спыніць міграцыйны крызіс. Цяпер расейскі прэзідэнт мусіць выканаць свае абяцанні, зазначыў ён.

Спецслужбы паведамілі пра планы ўварвання ва Украіну

Амерыканская і брытанская выведкі ўсё больш пераконваюцца ў тым, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін разглядае магчымасць вайсковага ўварвання, каб узяць пад кантроль большую частку Украіны або дэстабілізаваць краіну, што можа садзейнічаць прыходу да ўлады прарасейскіх палітыкаў. Адпаведная інфармацыя з’явілася ў газеце New York Times.

Схема магчымага ўварвання расейскага войска ва Украіну (дадзеныя ўкраінскай выведкі).
Фота: militarytimes.com

Аналагічную занепакоенасць выказваюць украінскія спецслужбы. Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў паведаміў у інтэрв’ю выданню «Military Times», што Расея сканцэнтравала каля межаў з Украінай больш за 92 тысячы вайскоўцаў і рыхтуецца атакаваць да канца студзеня-пачатку лютага. Кіраўнік украінскай выведкі адзначыў, што атака, імаверна, будзе ўключаць авіяўдары, артылерыйскія і бранятанкавыя атакі з наступнымі дэсантнымі ўдарамі на ўсходзе, дэсантнымі нападамі ў Адэсе і Марыупале, і менш маштабным уварваннем праз Беларусь.

Паводле выведкі, Крэмль плануе напад, які павінен стаць нашмат больш маштабным, чым любыя дзеянні расейскіх войскаў супраць Украіны з 2014 года.

Hавiны
Лукашэнка хоча размесціць расейскія «Іскандэры» на польскім і ўкраінскім напрамках
2021.11.13 15:04

Рэакцыя на заклік да дыялогу

Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант пракаментавала заклікі да дыялогу паміж уладамі ў Беларусі і апазіцыяй. Такую прапанову на днях агучыў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, заявіўшы, што хоць сітуацыя ўнутры краіны супакоілася, але тым не менш праблемы ёсць.

Аналітыка
Пуцін заклікаў да дыялогу. А што раней у Крамлі казалі пра палітычны крызіс у Беларусі?
2021.11.19 16:03

Па словах прэс-сакратаркі, Лукашэнка гатовы весці перамовы з прадстаўнікамі апазіцыі, якія жывуць у Беларусі і «настроены патрыятычна».

«З людзьмі, якія маюць любы пункт гледжання, але якія жывуць у краіне, разумеюць сітуацыю, за краіну, настроеныя патрыятычна, мы будзем размаўляць. З любой апазіцыяй. Са здраднікамі – не», – сказала яна, спасылаючыся на Лукашэнку.

У Горадні працягваецца зачыстка тэатраў

У Горадні працягваюцца звальненні актораў. Гэтым разам пад удар трапілі акторы Гарадзенскага абласнога тэатру лялек: Аляксандр Енджэеўскі, Наста Суханосік, Іван Дабрук.

Перад сыходам у адпачынак у лістападзе ім прапанавалі напісаць заявы аб звальненні па пагадненні бакоў.

Тэатр лялек пачаў губляць актораў пасля пратэстаў 2020 года. Хваля звальненняў пракацілася і па Гарадзенскаму абласному драматычнаму тэатру. Адміністрацыя тэатру звольніла практычна ўсіх работнікаў, якія мелі сваю пазіцыю і прысвяцілі тэатру шмат гадоў прафесійнага жыцця. З тэатру паступова былі выціснутыя ўсе сапраўдныя прафесіяналы.

Тыдзень
Эскалацыя на мяжы, спробы легітымізацыі і заява Пуціна. Падсумоўваем тыдзень у жывым эфіры
2021.11.21 21:08

РР belsat.eu

Стужка навінаў