Эйсмант распавяла, з якой апазіцыяй гатовы размаўляць Лукашэнка


Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант у эфіры вядучага дзяржаўнага тэлеканалу пракаментавала заклікі да дыялогу паміж уладамі ў Беларусі і апазіцыяй.

Такую прапанову на днях агучыў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, заявіўшы, што хоць сітуацыя ўнутры краіны супакоілася, але тым не менш праблемы ёсць.

Наталля Эйсмант, прэс-сакратарка Александра Лукашэнкі.
Фота: Наталля Фядосенка/ TASS / Forum

Па яе словах Лукашэнка гатовы весці перамовы з прадстаўнікамі апазіцыі, якія жывуць у Беларусі і «настроены патрыятычна».

«З людзьмі, якія маюць любы пункт гледжання, але якія жывуць у краіне, разумеюць сітуацыю, за краіну, настроеныя патрыятычна, мы будзем размаўляць. З любой апазіцыяй. Са здраднікамі – не», – сказала яна, спасылаючыся на Лукашэнку.

Пра якую дакладна апазіцыю, з якой Лукашэнка можа сустрэцца, Эйсмант не ўзгадвае.

Вечаровы шпіль
Крэмль хоча бачыць Лукашэнку ў турме! Сатырычнае шоу
2021.11.20 23:19

АД, belsat.eu

Стужка навінаў