Мабільных аператараў і ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў у Беларусі абавязалі сачыць за карыстальнікамі


Беларускіх правайдараў і мабільных аператараў абавязалі выкарыстоўваць для ўзаемадзеяння з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, спецыяльную інфармацыйную сістэму. Гэтага патрабуе ўказ № 368, апублікаваны 21 кастрычніка на Нацыянальным прававым партале.

Будынак КДБ у Менску, Беларусь. Здымак экрана: Google Maps

Указ № 368 зацвердзіў Палажэнне аб парадку ўзаемадзеяння аператараў электрасувязі, пастаўнікоў паслуг электрасувязі і ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць.

Цяпер згаданыя арганізацыі ды асобы абавязаныя выкарыстоўваць інфармацыйную сістэму электроннага ўзаемадзеяння пастаўнікоў паслуг электрасувязі, уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў і органаў, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць.

Патрабаванне ўступае ў моц праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання ўказу.

Аналітыка
У рэпрэсіяў свая логіка, або Чаму для ўладаў Беларусі палітычная бяспека важнейшая за эканоміку
2022.10.11 12:53

Дапускаецца ўзаемадзеянне правайдараў, мабільных аператараў і ўладальнікаў сайтаў з сілавымі структурамі і праз іншыя каналы.

Дакумент прынялі дзеля «ўдасканалення формаў і метадаў папярэджання, выяўлення, спынення і расследавання злачынстваў, павышэння якасці аператыўна-вышуковай дзейнасці».

Інтэрв’ю
Як улады праслухоўваюць беларусаў? Пра ўласны досвед распавядае Павел Латушка
2022.03.07 13:13

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў