Лукашэнка распавёў, што СБУ запытала сустрэчу з беларускімі калегамі


Аляксандр Лукашэнка на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі на Берасцейшчыне распавёў, што Служба бяспекі Украіны звярнулася да калегаў з Беларусі з запытам аб сустрэчы, піша БелТА.

Лукашэнка з вайскоўцамі.
Фота: president.gov.by

Лукашэнка заявіў, што ўкраінскія спецслужбоўцы звярталіся да беларускіх калегаў з запытам пра сустрэчу.

«Павінен прыадкрыць сакрэт, інсайд: гэта ж СБУ два дні таму папрасіла аб сустрэчы нашых спецыялістаў. Я гавару: добра, давайце сустракацца, якія пытанні», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Самаабвешчаны кіраўнік краіны таксама заявіў, што самыя галоўныя тэмы абмяркоўваюцца заўсёды па-за публічнай прастораю. Але пра што хочуць пагаварыць прадстаўнікі СБУ з беларускімі спецслужбоўцамі, ён не паведаміў. У сваю чаргу Украіна пакуль не пракаментавала заяву Лукашэнкі. Таксама Лукашэнка чарговы раз заявіў, што не мае намеру ваяваць, але пры гэтым, паводле ягоных словаў, ён 25 гадоў рыхтаваў краіну да вайны.

Аналітыка
Пагроза разбурэння Кахоўскай ГЭС: навошта гэта трэба і ці рэальны такі сцэнар?
2022.10.21 17:11

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў