Сёння турэмныя тэрміны атрымалі яшчэ два чалавекі ў межах «пінскай справы», паведамляе карэспандэнт belsat.eu.
Сцяпан Дрозд атрымаў 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Ілля Бохан – 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Вырак прагучаў у судзе Ленінскага раёну Берасця 21 кастрычніка ад Андрэя Грушка, які ўжо трапіў пад санкцыі Еўразвязу за палітычныя прысуды.
Пінчукоў судзяць за пратэсты 9–10 жніўня 2020 года ў родным горадзе, усіх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых закалотах (ч. 2 арт. 293 КК РБ). Увечары 9 жніўня пінчукі, якія хацелі даведацца вынікі выбараў, сабраліся каля мясцовага райвыканкаму і там адбылася сутычка з міліцыянтамі: людзі пачалі бараніцца ад нападаў сілавікоў.
Пазней завялі крымінальную справу, у якой ужо асудзілі 26 чалавек.
Вырак першым 14 асобам агучылі 30 красавіка, тады суддзя Яўген Брэган прысудзіў:
Прысуд другой групе з 10 чалавек агучыла суддзя суда Маскоўскага раёна Берасця Вера Філонік:
АС belsat.eu