«Ратавальная аперацыя» ў лесе. Як палякі дапамаглі беларускаму дальнабойніку. ВІДЭА


Малады беларускі кіроўца не змог праехаць на лясной дарозе ў Польшчы і некалькі дзён быў вымушаны правесці ў лесе, пакуль яму не дапамаглі мясцовыя жыхары.

Як апісвае гэтую сітуацыю адзін з удзельнікаў імправізаванай ратавальнай аперацыі, 30-гадовы беларускі кіроўца быў адзін, без грошай і ежы, не ведаў польскай мовы. Ягоная фура захрасла ў брудзе на лясной дарозе ўвечары пятніцы, 15 кастрычніка. У радыусе 5 кіламетраў ад гэтага месца быў толькі лес і ніякіх паселішчаў.

Наш зямляк правёў сам-насам са сваёй праблемай усю ноч, але раніцаю суботы яго пабачылі дзве жанчыны, якія пайшлі ў грыбы. Яны паклікалі на дапамогу фермераў з трактарамі, выклікалі буксір. Аднак трактары фуру выцягнуць не здолелі і, калі прыехаў буксір, зʼехалі з месца падзеі. Тут высветлілася, што кіроўца не здолее аплаціць працы буксіра, 5000 злотых.

Тады ў нядзелю фермеры трактарамі вярнуліся да фуры і гэтым разам усё ж выцягнулі яе. Усю «ратавальную аперацыю» адзін з мужчынаў здымаў на відэа.

АА belsat.eu

Стужка навінаў