Удаву Андрэя Зельцара перавезлі ў Навінкі


Марыі Успенскай, удаве Андрэя Зельцара, у РНПЦ псіхічнага здароўя правядуць псіхіятрычную экспертызу, паведамляе грамадскі дзеяч Андрэй Стрыжак.

Высветлілася, што з СІЗА на вуліцы Валадарскага Успенскую перавялі туды некалькі дзён таму. Упершыню сваякі здолелі перадаць жанчыне перадачу, бо падчас ейнага перабывання ў СІЗА ды ІЧУ работнікі ўстановаў адмаўляліся прымаць для жанчыны рэчы, харчы і гігіенічныя сродкі.

Марыя Успенская, удава IT-спецыяліста Андрэя Зельцара, была затрыманая падчас штурму кватэры сужэнцаў супрацоўнікамі КДБ. Следчы камітэт паведаміў, што на жанчыну завялі крымінальную справу за суўдзел у забойстве кадэбіста Дзмітрыя Федасюка. Спачатку жанчыну змясцілі на Акрэсціна, а пазней перавялі на Валадарку.

Hавiны
За тыдзень пытанняў у справе двайнога забойства ў Менску стала яшчэ больш
2021.10.06 20:02

МГМ, belsat.eu

 

Стужка навінаў