У Расеі зафіксавалі выпадкі новага варыянту дэльта-штаму каронавіруса


На сёння гаворка пра адзінкавыя выпадкі новага варыянту каронавіруса AY.4.2 (падвід штаму дэльта), перадае ТАСС словы кіраўніка навуковай групы для распрацоўвання новых метадаў дыягностыкі захворванняў чалавека ЦНДІ эпідэміялогіі «Расспажыўнагляду» Каміля Хафізава.

Паводле Хафізава, новы варыянт штаму можа пагоршыць сітуацыю з захворваннем у Расеі ўслед за з’яўленнем штаму дэльта, што пануе ў свеце:

«Адзінае, што можа дапамагчы супрацьстаяць новаму варыянту, – вакцынацыя, асабліва тых асобаў, хто яшчэ не заражаўся каронавірусам».

Упершыню варыянт штаму AY.4.2 знайшлі ў Вялікай Брытаніі ў ліпені 2021 года, пазней у некалькіх еўрапейскіх краінах і Ізраілі. Ён на 10–15% больш заразны штаму дэльта, таму адгалінаванне гэтага віду штамe паступова павялічваецца, хаця медыкі не прадказваюць такога ж імклівага росту захворванняў, як пры ўзнікненні дэльты.

Расейскі эксперт Хафізаў падкрэсліў, што прышчэпкі, якія цяпер існуюць, эфектыўныя і супраць AY.4.2.

Hавiны
Застаньцеся ўдома і насіце маскі. Беларускія медыкі ў замежжы звярнуліся да беларусаў
2021.10.20 18:49

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў