У магілёўскай паліклініцы мужчына нанёс нажавыя раненні медыку


У Магілёве пʼяны мужчына нанёс тры нажавыя раненні медыку ў паліклініцы на вуліцы Крупскай. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

Здарэнне адбылося днём 20 кастрычніка. 47-гадовы нападнік быў затрыманы байцамі Дэпартаменту аховы. У стане алкагольнага апʼянення ён паспеў нанесці тры ўдары нажом 46-гадовай медработніцы. Цяпер жанчына знаходзіцца ў лякарні ў цяжкім стане, кажуць у міліцыі.

Высветлілася, што нападнік зʼяўляецца мужам пацярпелай, аднак разам яны не пражываюць. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай злачынства стала рэўнасць.

У дачыненні затрыманага распачатая крымінальная справа за замах на забойства.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў