Сужэнцаў восьмы раз запар пакаралі «соднямі» за перасланыя адзін аднаму навіны


Анастасія Крупеніч-Кандрацьева і Сяргей Крупеніч.
Фота: Sprind96.org

Палітзняволеных сужэнцаў Сяргея Крупеніча і Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву восьмы раз запар пакаралі адміністратыўным арыштам. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Анастасія Крупеніч-Кандрацьева і Сяргей Крупеніч павінны былі выйсці на волю 22 і 23 кастрычніка пасля амаль 100 сутак на Акрэсціна. Сёння над імі прайшлі чарговыя суды па арт. 19.11 КаАП («Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць»). У Ленінскім РУУСе на мужа і жонку бесперапынна працягваюць складаць пратаколы за перасыланне адзін адному навінаў з тэлеграм-каналаў, якія ўлады прызналі «экстрэмісцкімі».

Інтэрв’ю
Муж і жонка 3 месяцы пад арыштам за прыватную перапіску. Мяркуюць, што насамрэч – за паездку ў Польшчу
2021.10.11 16:28

21 кастрычніка справы Сяргея і Анастасіі разглядзела суддзя Таццяна Шоцік. Не ўлічыўшы ўсе памылкі ў матэрыялах справы, суддзя зноў арыштавала Сяргея і Анастасію на 13 содняў кожнага. Муж і жонка агулам правядуць на Акрэсціна 112 і 111 содняў адпаведна.

Нягледзячы на тое, што яны амаль чатыры месяц будуць за кратамі ў нечалавечых умовах, ім прыйдзецца сплаціць вялізарныя грошы за харчаванне ў ЦІПе. Калі адзін дзень на Акрэсціна каштуе 14 рублёў і 50 капеек, то кожны з іх мусіць выплаціць больш за 1 600 рублёў, адзначаюць праваабаронцы.

Артыкулы
Сужэнцаў, якіх асудзілі на тры месяцы арышту за прыватныя паведамленні, прызналі палітвязнямі
2021.10.12 18:41

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў