Стала вядома, колькі грамадзянаў Беларусі папрасілі прытулку ў Латвіі са жніўня 2020 года


За 14 месяцаў улады Латвіі атрымалі 75 просьбаў аб прытулку ад грамадзянаў Беларусі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Управы ў справе грамадзянства і міграцыі (УСГМ) Латвіі ў адказ на запыт «Белсату».

«Са жніўня 2020 года да гэтага моманту УСГМ атрымала 75 просьбаў аб прытулку ад асобаў з беларускім грамадзянствам», – паведамілі ў ведамстве.

Колькі гэтых зваротаў ужо ўхвалілі, не ўдакладняюць. Вядома, што ўлетку 2021 года прытулак у Латвіі атрымала беларуская журналістка і блогерка Наста Захарэвіч.

Раней улады Латвіі паведамлялі, што ў 2020 годзе яны атрымалі 28 просьбаў аб прытулку ад грамадзянаў Беларусі. Такім чынам, сёлета адпаведныя звароты падалі ўжо 47 беларусаў.

Hавiны
Больш за 1100 беларусаў летась папрасілі статус уцекача ў краінах Еўразвязу
2021.04.12 19:34
  • Паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года адбываюцца самыя масавыя ў найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіі. З лета 2020 года тысячы пратэстоўцаў па ўсёй краіне сталіся ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, каля 35 000 чалавек былі затрыманыя ў адміністратыўным парадку. Цягам года ўва ўсёй краіне былі распачатыя больш за 5000 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі. На дзень 21 кастрычніка 811 асобаў прызнаныя палітычнымі вязнямі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў