«Сабатаж працоўнай сілы з Беларусі». Улады пагражаюць работнікам агенцтваў, што ўладкоўваюць на працу


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускі металургічны завод.
Фота: BelSteelWorks / Facebook

Рэдакцыі «Белсату» стала вядома пра незвычайны выпадак. Аднаму з работнікаў польскіх агенцтваў у справе працаўладкавання, які актыўна дапамагаў беларусам з’ехаць ад рэжыму Лукашэнкі, патэлефанавалі з беларускай міліцыі і забаранілі дапамагаць суайчыннікам шукаць працу за мяжою.

«Гэта Беларусь, дзетка»

Работнік аднаго з польскіх агенцтваў, што шукае работнікаў на буйныя прадпрыемствы, актыўна рэкрутаваў беларусаў. Прычыны простыя: ён сам паходзіць з Беларусі, таму і шукаць суайчыннікаў для працы на польскіх заводах і складах было прасцей. Але высветлілася, што ўсё няпроста.

Пасля таго як работнік агенцтва пакінуў абвестку пра пошук супрацоўнікаў у адным з чатаў дыяспары, яму патэлефанавалі з органаў у Viber. Сказалі, што ўсё ведаюць, і папярэдзілі, што могуць «прышыць сабатаж працоўнай сілы на выезд за мяжу».

«Мой нумар тэлефона ў Viber прывязаны да беларускага пашпарта. Праўдападобна, так вылічылі, – кажа герой гэтай гісторыі, які пагадзіўся размаўляць з «Белсатам» на ўмовах ананімнасці. – Гэта Беларусь, дзетка».

У працоўным і крымінальным кодэксах Беларусі няма артыкулу пра сабатаж працоўнай сілы на выезд за мяжу. Таксама закон не прадугледжвае ніякай адказнасці за працу за межамі Беларусі.

Паводле звестак Упраўлення ў справе замежнікаў, на красавік 2021 года ў Польшчы жылі каля 30 тысяч беларусаў.

Гісторыі
«Людзі разумеюць, што іх закормліваюць за маўчанне». Як выжываюць дзяржаўныя прадпрыемствы
2021.08.31 13:38

КТ belsat.eu

Стужка навінаў