Суды ў «карагоднай справе» працягнуцца, новы працэс – 25 кастрычніка


Чарговы працэс у «карагоднай справе» пачнецца 25 кастрычніка.

Упершыню з пачатку «карагодных судоў» будуць судзіць адразу дзве групы абвінавачваных. Сумарна гэта 16 асобаў.

Цяпер стала вядома, дзе пройдзе працэс: у судзе Берасцейскага раёну, весці яго будзе Кацярына Рамашка, у суд Берасцейскага раёну яна прыйшла год таму. Рамашка будзе судзіць Уладзіміра (цяпер у СІЗА) і Кацярыну Ганчаровых, шматдзетную сям’ю Гачынскіх: Вольгу і Руслана. Таксама ў спісе – Аляксандр і Таццяна Паўлючыкі, Сяргей Ярошкін, Цімур Ломпік, Павел Краўчук, Ганна Баран, якая таксама ў СІЗА.

Далучылі справы яшчэ шасці чалавек: Святланы і Сяргея Якімовічаў, Веранікі Клімовіч, Валянціны Карсак, Сяргея Лапка і Аляксандра Вялічкі. Вядома, што на некаторых людзей з гэтых групаў завялі яшчэ адну крымінальную справу.

Тым часам следчыя «карагоднай справы» сабралі яшчэ адну групу, якая знаёміцца з матэрыяламі справы.

Hавiны
Дзявятая група абвінавачваных у «карагоднай справе» рыхтуецца да суда
2021.10.07 16:30

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў